ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района"
 

Яскравая зорка паэта

9 снежня споўнілася 130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча — аднаго з самых знакамітых беларускіх паэтаў.

Нягледзячы на кароткі жыццёвы і творчы шлях ён разам з Я. Купалам і Я. Коласам унёс значны ўклад у станаўленне і развіццё нацыянальнай літаратуры. Спадчына выдатнага майстра слова стала каштоўным набыткам і сусветнай культуры.

Вершы Максіма Багдановіча – гэта разважанні над пытаннямі дабра і справядлівасці, кахання, дружбы, вернасці, жыцця і смерці, роздум пра гістарычнае мінулае Беларусі. Яны напоўнены шчырымі і хвалюючымі пачуццямі, вызначаюцца тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю.

З нагоды юбілею паэта ў бібліятэках Чэрыкаўскага раёна створаны і дзейнічаюць выставы, прысвечаные жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, праходзяць мерапрыемствы. Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі юбілею вядомага паэта была прысвечана літаратурная гадзіна “Яскравая зорка паэта”. У ходзе мерапрыемства ішла гаворка пра жыцце і творчасть класіка беларускай літаратуры, гучалі вершы, зроблена віртуальная экскурсія ў музей Макіма Багдановіча на малой радзіме паэта ў Гродна. У заканчэнні мерапрыемства адбыўся агляд літаратуры і матэрыялаў, прадстаўленных на выставе “Нязгасная зорка зямлі беларускай”. Выстава будзе дзейнічаць да 20 снежня.

Акрамя таго створана інтэрактыўная віртуальная выстава «Нязгасная зорка зямлі беларускай».