Пясняр зачарованага краю

У Лабанаўскай сельскай бібліятэцы да 135 — гадовага юбілея знакамітага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі прайшоў літаратурны час «Пясняр зачарованага краю».

Змітрок Бядуля – класік беларускай літаратуры, празаік, паэт. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай дзіцячай літаратуры. Рэдактар першага беларускага часопіса для дзяцей “Зоркі”, аўтар тэарэтычных і крытычных артыкулаў па пытаннях дзіцячай літаратуры і школьнага навучання. Для дзяцей пісаў займальна, ярка, шчодра наследуючы традыцыі беларускага дзіцячага фальклору, далучаючы дзетак да найбагацейшых скарбаў роднай мовы.

Была аформлена тэматычная выстава літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства бліжэй пазнаёміліся з біяграфіяй і літаратурнай творчасцю пісьменніка, творамі, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» нацыянальнай літаратуры.

Обсуждение закрыто.