ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района"
 

Родная мова — мелодыя сэрца

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках сеткі адбыўся цыкл мерапрыемстваў пад назвай «Родная мова — мелодыя сэрца».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *