Летапісец непрыдуманай праўды

8 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата  шматлікіх літаратурных прэмій – Івана Паўлавіча Мележа. Літаратурная спадчына Івана Мележа прадстаўлена празаічнымі творамі: “У завіруху”, “Гарачы жнівень”, “Мінскі напрамак”, “Пакуль вы маладыя” , “У гарах дажджы”, “Спатканне за горадам”, “Дом пад сонцам” і інш.

Значнае месца ў творчасці пісьменніка займае трылогія “Палеская хроніка”: “Людзі на балоце” (1962г.), “Подых навальніцы” (1966г.), “Завеі і снежань” (1976г.).

З нагоды юбілею Івана Мележа ў бібліятэках праходзяць мерапрыемствы, прысвячаныя жыццю і творчасці пісьменніка.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся вечар — партрэт «Летапісец непрыдуманай праўды».

У Верамейскай, Сакалоўскай і Рэчыцкай сельскіх бібліятэках адбыліся літаратурныя вечары «Пясняр палескай зямлі».

Обсуждение закрыто.